“Спадчына”
уяўляе сабой
кампьютарную
праграму
якая поўная
цікавай
інфармацыі
па гісторыі
і культуры
Беларусі,
часам зусім новай
для
карыстальніка,
бо ўся гэта
інфармацыя
з’яўляецца
навуковымі
даследваннямі
аўтараў.
Праэкт
трымае ў
сабе шмат карысных
мапаў,
дзякуючы
якім можна
ўявіць як
выглядала
тэрыторыя
нашай краіны
ў той ці іншы
час, пры тым
ці іншым валадары.
Пад час
работы над
праграмай яе
аўтары здзейснілі
падарожжа па
гарадам,
вёскам і
мястэчкам
нашай
Бацькаўшчыны,
зрабіўшы
шмат
фотаздымкаў,
безумоўна
ўсё гэта
можна
пабачыць у
самой
праграме ў
спалучэнні з
цікавымі
каментарыямі.
Карыстацца
раздзелам
“Фотаздымкі”
вельмі
зручна – усе
выявы
сістэмазаваны
па абласцям.
Таксама тут
ёсць здымкі
прыроды і
смешныя
моманты
нашай
штодзённасці
пад назваю
“Здымкі
жыцця”.
Праграма
дае
магчымасць
карыстальніку
віртуальна
папрысутнічаць
у далёкім
мінулым – у
сярэднявечнай
Беларусі, у
яе замках і
палацах,
цэрквах і
касцёлах –
гэта магчымасць
ажыццяўляецца
аўтарамі ў
вобразе
рэканструкцый,
якія яны
выканалі ў двух
напрамках:
мастацкім
(зробленым у
стылі
“старога
здымка”) і
кампьютарным
(зробленым у
віртуальным
асяроддзі 3D Studio Maх),
прычым усе
рэканструкцыі
суправаджаюцца
цікавым
каментарыем
з гісторыі
той мясціны,
якая
рэканструіруецца.
У праэкце
вялікая
ўвага
надаецца
беларускай
народнай
творчасці,
нашым
легендам і
паданням,
святам і
быту.
“Спадчына” асвятляе
эпоху
светлага
хрысціянства,
распавядае
нам пра ўсе
плыні гэтага
вераспавядання,
пра асноўныя
духоўныя
скарбы і святы
сучаснай
веры
большасці
беларусаў. Але
аўтарамі не
забытыя і
беларускія
татары,
яўрэі і
прадстаўнікі
іншых
канфесій, якія
спрадвеку
былі нашымі
суседзямі на
гэтай зямлі.
Не абмінута
тут і тэма
паганства,
дзе паказаны
ўсе багі і
бажкі якім пакланяліся
нашыя
продкі.
Але
аўтары не
спяшаліся
спыняцца.
Рэканструкцыі
самых
значных
баталіяў
пададуцца цікавымі
нават
чалавеку
далёкаму ад гісторыі
Беларусі, бо
каму не
цікава паўдзельнічаць
у бітве пад
Грунвальдам,
ці перамагчы
татараў на
Сініх Водах,
хай сабе і віртуальна,
але з не
меншым
запалам і
дакладнасцю.
Дзякуючы
таму, што
сілы
супернікаў рухаюцца
і б’юцца
адно з адным, вам
ніколі не
будзе сумна
глядзець
гэтыя рэканструкцыі,
тым больш
што акрамя
каментарыя
тут гучыць
музыка таго
часу.
Несумненна
ўвагу
карыстальніка
прыцягнуць
відыёпадарожжы
па слаўных
мясцінах нашай
Радзімы,
прычым яны
зроблены такім
чынам, што
карыстальнік
адчувае сябе
як на
экскурсіі.
Некаму
гэтага будзе
дастаткова,
а нехта
паглядзеўшы
на нашу багатую
спадчыну сам
захоча
пабываць
там, менавіта
для такіх
аматараў
даўніны ў
праэкце
знайшлося
месца для
маршрутаў падарожжаў,
якія цікавыя
не толькі ў
навуковым
сэнсе, але і
спрыяюць
нашаму
духоўна-культурнаму
развіццю.
Вялікім
сябрам стане
энцыклапедычны
даведнік для
тых, хто
рыхтуецца да
цэнтралізаваныга
тэсціравання
па гісторыі Беларусі.
Віктарына,
што месціцца
ў раздзеле
“Ваенная
справа”
з’яўляецца
цудоўным дапаможнікам
пры
падрыхтоўке
да іспытаў,
тут ёсць
пытанні як
“дзіцячай”
цяжкасці,
так і вельмі
складаныя. І
што вельмі
прыемна –
віктарына
сама
вылічыць працэнт
вашых ведаў
па гісторыі
сваёй Радзімы.
Не менш
карыснай
будзе
праграма для
тых, хто
жадае
зрабіць сваю
крыжаванку.
Прычым яе
можна
захоўваць, а
пасля
дапрацоўваць
і пры
жаданні
нават раздрукаваць.
А для
людзей з
рамантычным
светапоглядам
“Спадчына”
захавала
малюнкі
беларускіх мастакоў,
сапраўдная
галерэя знаёміць
нас з
творчасцю
Напалеона
Орды і Яна
Матэйкі,
Язэпа
Драздовіча і
Юдаля Пешкі,
ад фрэскага
роспісу
работы Кузьмы
мы адчуваем
подых
гісторыі а
ад работ
сённяшніх
аматараў – подых
веры ў
будучыню.
Цудоўная
старажытная
музыка ў
выкананні
гурта Стары
Ольса
арганічна спалучаецца
з лёгкімі
радкамі
беларускай паэзіі,
якую мы
можам
таксама
знайсці тут. А
паколькі
творчасць
аўтара лепш
зразумець
ведаючы яго
творчы шлях
– праэкт
трымае ў
сабе
біяграфіі
вынаходнікаў
і мастакоў,
пісьменнікаў
і друкароў,
паэтаў і
дзяржаўных
дзеячаў –
усіх тых, хто
праславіў
сваёй
дзейнасцю
нашу краіну.
Але
гісторыю
немагчыма
ўявіць сабе
без датаў і
паняццяў.
Даты зручна
класіфікаваны
па
стагоддзях,
што дазваляе
карыстальніку
не заблукаць
у старажытных
падзеях,
гэта ж
акалічнасць
датычыцца і
паняццяў.
Энцыклапедычны
даведнік
будзе цікавы
наогул усім,
хто
цікавіцца
гісторыяй
сваёй Бацькаўшчыны.